Для таго каб адправіць электронны зварот Вам неабходна азнаёміцца з наступнымі ўмовамі.
Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ААТ «Белэлектрамантаж» у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронныя звароты, якія паступілі ў ААТ «Белэлектрамантаж», разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
Электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі яны:
Адказ ААТ «Белэлектрамантаж» на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
Запоўніць форму:
Электронныя звароты грамадзян Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў